You are viewing [info]newgadzet_by's journal

Previous 10

Jan. 12th, 2008

my_main

Плоская і глыбокая адначасова

Дызайнеру Аляксею Белялаву прыйшла ў галаву вельмі простая ідэя сумясціць плоскую і глыбокую талерку ў адной. Такім чынам, колькасць патрэбных талерак скарацілася мінімум удвая. Гэта значыць, што вольнага месца будзе ў два разы больш. Але гэта не абавязкова зэканоміць палову вашых грошай, таму што дызайнерскія штучкі звычайна каштуюць значна даражэй.



yankodesign.com

Jan. 11th, 2008

my_main

Расліны падаюць ад смагі

Новы канцэпт Roly-Poly Pot яскрава абыгрывае фразу “падаць ад смагі”. Вазонніца мае спецыяльнае ўнутранае ўстройства, якое працуе паводле прынцыпу раўнавагі. Вада ў такой сістэме выступае ў якасці процівагі. У залежнасці ад віду расліны – розная колькасць вады патрэбна, каб прывесці вазонніцу ў раўнавагу. Ідэя вельмі цікавая, але пакуль яна застаецца толькі канцэптам. Схемы можна паглядзець далей..



Далей.. )
my_main

NoPoPo – батарэйка-акумулятар, якая зараджаецца ад кантакту з вадкасцю

Японская фірма Aqua Power выкарыстоўвае вадкасць у якасці каталізатара рэакцыі паміж магніем ды алюмініем унутры батарэйкі. Вадкасць можа быць любая: кока-кола, піва, кава. У гэтых батарэйках няма ані ртуці, ані свінцу, ані кадмію ды яшчэ яны не загараюцца, гэта робіць магчымым іх пераробку. Менавіта таму, назва NoPoPo паходзіць ад словазлучэння Non Pollution Power – энергія без забруджання.




shinyshiny.tv
my_main

Навінка 2008 года сярод фотаапаратаў Sony Alpha DSLR-A200

Кампанія Sony прадставіла новую мадэль люстранога фотаапарата Sony Alpha DSLR-A200. Галоўнае адрозненне яго ад свайго папярэдніка A100 – форма і меню камеры - корпус стаў лягчэйшым і больш кампактным, кіраванне стала яшчэ зручнейшым, з’явіліся новыя функцыі, індыкатар батарэі. LCD-экран павялічыўся да 2.7 цаляў (230000 пікс.) Больш падрабязныя характарыстыкі глядзі далей..



Далей.. )
Tags:

Jan. 10th, 2008

my_main

Гламурныя парыкі для кошак

Кажуць, што жывёлы падобныя да сваіх гаспадароў не толькі па характары, але і знешне. Калі вы любіце моду, яскравае жыццё, чаму не зрабіць больш яскравай вашу кошку. Сінія даўгія валасы будуць пасаваць брытанцу. Сфінксам павінна пасаваць усё. :) Ваша кіска набыла б парык! А ў вас, у сваю чаргу, магла б атрымацца добрая фотасесія. Шмат хто падумае: “глупства”, - затое выглядае весела і незвычайна. Больш фотаздымкаў гламурных кошак знойдзеш далей..



Далей.. )
my_main

5 новых абліччаў Vaio SZ

Сёння ноўты выбіраюць ужо не толькі па ўнутраных параметрах! Не апошняе месца пры выбары займае знешні выгляд новага таварыша-камп'ютэра. SONY прадставіла сваім прыхільнікам магчымасць выбіраць ноўт з 5 варыянтаў, якія адрозніваюцца толькі знешне. Для тых, хто не ведае дакладна, што ім трэба ў гэтым жыцці, выбар стане яшчэ больш складаным.



+4 )
my_main

XYXX - канцэпт прэзерватываў ад дызайнера Джэйсана Рубіно

Цяпер пісьменнікі пачнуць апісваць пасцельныя сцэны з моманту, калі ён альбо яна элегантным рухам рукі дастае стыльны футлярчык для прэзерватываў.




Далей.. )
my_main

School Zone – канцэпт пешаходнага пераходу

School Zone прызначаны спецыяльна для прышкольных участкаў. Яго асноўная мэта - бяспека як пешаходаў, так і вадзіцеляў. School Zone складаецца з прыўзнятых пляцовак, якія збіраюцца разам. Такім чынам, магчыма пакрыць дарогу любой шырыні. Вышыня пляцовак аднолькавая з вышынёй бардзюра. Такім чынам, гэта дае магчымасць без перашкод перасякаць дарогу ў інвалідным крэсле, альбо на ровары. Акрамя гэтага, уздым выконвае ролю ляжачых паліцэйскіх і прымушае вадзіцеляў скідваць хуткасць.




У платформы ўбудаваныя LED-лямпачкі, якія паказваюць, калі можна пераходзіць, а калі трэба стаяць, колькі часу засталося да канца пераходу, ды проста канцэнтруюць увагу вадзіцеля, а ўначы робяць пешаходны пераход відочным.
Яшчэ адзін з метадаў выкарыстання такіх зборных пешаходных пераходаў – стварэнне часовых пераходаў, напрыклад, у месцах правядзення фестываляў.

yankodesign.com
my_main

Здымкі і відэа пад вадой – стань акулай-папараццы

Такія вось падводныя акуляры існуюць у двух варыянтах: адны з камерай на 5мп, другія – на 3мп.
Больш падрабязныя тэхнічныя характарыстыкі глядзі далей..




Далей.. )

Jan. 9th, 2008

my_main

Новы канцэпт формы камп’ютэра ад Фрэда дэ Гарылхэ

Асноўная ідэя канцэпту – пазбавіцца ад прамавугольных формаў. На думку Фрэда, камп’ютэр не павінен выглядаць, як пластыкавая скрыня. Такім чынам, клавіятура ператварылася ў інфрачырвоны рысунак на стале, манітор - у праекцыю на сцяне, якая атрымоўваецца з выкарыстаннем праектара, убудаванага ў даволі дзіўную вежу футурыстычнай формы – сістэмны блок.




Далей.. )

Previous 10

my_main

January 2008

S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com